BE RU EN

Затрыманая старшыня Саюза палякаў Беларусі

  • 11.10.2007, 10:28

Гарадзенская міліцыя затрымала журналіста часопісу «Magazyn polski na emigracji» Ігара Банцара. Дзеяч польскай нацыянальнай меншасьці ў Беларусі дастаўлены ў аддзел міліцыі. Гадзіну пазьней, рэдактар часопісу «Magazyn polski na emigracji» Анджэй Пачобут паведаміў, што падчас спробы наведаць Ігара Банцара была затрыманая й старшыня Саюзу палякаў Беларусі Анжаліка Борыс.

Каля 12-й ночы 10 кастрычніка Генэральны консул Польшчы ў Горадні Анджэй Крэнтоўскі пакінуў Ленінскі РАУС, куды ён прыходзіў, паколькі была затрыманая Анжаліка Борыс — старшыня Саюзу палякаў, які не прызнаецца ўладамі.

Як паведаміў “Радыё Свабода” яе намесьнік Мечыслаў Яскевіч, спадарыня Борыс запатрабавала адваката, ёй прапанавалі толькі дзяржаўнага, а ўрэшце рэшт пасадзілі на ноч у міліцэйскі ізалятар. Абвінавачаньне звычайнае: яна, паводле міліцыянтаў, «брыдкасловіла».

У адмысловай заяве Міністэрства замежных спраў Польшчы выказала «занепакоенасьць і пратэст супраць незаконнага затрыманьня» Ігара Банцара і Анжалікі Борыс.

«Захады беларусіх уладаў ня сьведчаць аб жаданьні падтрымліваць добрасуседзкія дачыненьні з Польшчай», — гаворыцца ў заяве польскага МЗС.

Сёньня Анжаліку Борыс будуць судзіць у судзе Ленінскага раёна Гродна.

Апошнія навіны