У Беларусі ў верасні зацвілі яблыні і слівы
Зблыталіся ў часе.
Восень, будзем шчырымі, пакуль так і не пачалася. Днём стаіць летняя спякота, ды і ночы пакуль яшчэ цёплыя. Без календара можна было б і зблытаць, якая цяпер пара года на двары.
Магчыма, збіліся біялагічныя гадзіннікі і ў пладовых дрэў. На адной з дзялянак у вёсцы Наумавічы раптам зацвілі яблыня і сліва, піша NewGrodno.
Фотаздымкамі анамаліі падзяліліся чытачы партала. Што будзе далей з дрэвамі, сказаць складана. Наўрад ці надвор’е дазволіць ім вырасціць яшчэ і плады.
Дарэчы, летась анамальна цёплы верасень таксама нібыта перанёс некалькі дрэў зноў у квітнеючы май.